6 студзеня 2017 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сяргеевіча Талмачова (1922–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, мастака, педагога
Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 года ў Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіамадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў куткі Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга саду. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.
8 жніўня 2016 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ігнатавіча Уласаўца (1901–1945), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)
Аляксандр Ігнатавіч Уласавец нарадзіўся 8 жніўня 1901 года ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Знаменскага сельсавета Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пастухом. У Грамадзянскую вайну быў у партызанах у Слуцкім павеце (1918–1920).
4 сакавіка 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Віктаравіча Пяцяры (1921–1949), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.
20 красавіка 2016 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Арсенія Антонавіча Малена (1921–1950), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза (1945)
Арсеній Антонавіч Мален нарадзіўся 20 красавіка 1921 года ў сяле Грачанае Валачынскага раёна Хмяльніцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пераехаў у г. Ровенькі Луганскай вобласці (УССР), дзе закончыў сямігодку, працаваў на шахце, займаўся ў аэраклубе.
19 чэрвеня 2016 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Кадачнікава (1911–1967), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)
Іван Пятровіч Кадачнікаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Вядзернікі Пермскай губерні (цяпер Верашчагінскага раёна Пермскага края) у сялянскай сям’і. У 1935–1941 гадах працаваў электразваршчыкам у г. Каменску-Уральскім Свярдлоўскай вобласці.
6 студзеня 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Канстанцінавіча Валасюка (1921–2000), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Фёдар Канстанцінавіч Валасюк нарадзіўся 6 студзеня 1921 года ў вёсцы Багуславічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (з 1972 г. Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з пятнаццаці год.
7 студзеня 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Паліўкі (1926–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), заслужанага меліяратара БССР
Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 года ў вёсцы Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе вёскi Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 года ў той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.
7 ліпеня 2016 года – 120 гадоў з дня нараджэння Івана Даміянавіча Снітко (1896-1981), ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Iван Даміянавіч Снітко нарадзіўся 7 ліпеня 1896 года ў вёсцы Хомск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Праз два гады сям’я Снітко пераехала ў Брэст-Літоўск, а потым у Санкт-Пецярбург.
У 1912 годзе Іван Снітко паступіў у школу марскіх юнг, якую скончыў перад пачаткам Першай сусветнай вайны, служыў на ваенным судне. У 1915 годзе скончыў класы ўнтэр-афіцэраў, служыў у Кранштаце камандзірам батарэі на востраве Карлос, затым на крэйсеры «Богатырь».
20 ліпеня 2016 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Іллі Паўлавіча Мазурука (1906–1989), ваеннага дзеяча, лётчыка, ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1937), заслужанага палярнага лётчыка
Ілля Паўлавіч Мазурук нарадзіўся 20 ліпеня 1906 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст) у рабочай беларускай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я Мазурукоў апынулася ў Расіі.
Пасля заканчэння сямігадовай школы Ілля Мазурук працаваў у Арлоўскім гаркаме партыі. У 1920-я гады жыў у Ліпецку, працаваў памочнікам машыніста Ліпецкай электрастанцыі, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі, загадчыкам агітпрапам Ліпецкага, а потым Елецкага павятовых камітэтаў камсамола.
6 ліпеня 2013 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Плаўчанкі (1913–1979), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, педагога
Антон Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 6 ліпеня 1913 года ў горадзе Віндава Курляндскай губерні (цяпер г. Вентспілс у Латвіі) у сям’і рабочага. У 1938 годзе Антон Плаўчанка закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча.